понедельник, 25 января 2016 г.

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ ЎСТАНОВА
«НАЦЫЯНАЛЬНЫ IНСТЫТУТ АДУКАЦЫI»
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

запрашае прыняць удзел у рабоце рэспубліканскага семінара
«ВЫКАРЫСТАННЕ ЭЛЕКТРОННЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ ПРЫ НАВУЧАННІ  БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ НА II І III  СТУПЕНЯХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ»

Семінар адбудзецца 22 лютага 2016 года
ў Нацыянальным інстытуце адукацыі
(г. Мінск, вул. Караля, 16, п. 302)
Пачатак работы семінара ў 11:00 (п. 302)

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі


Праблемнае поле семінара:

  • Iнфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».
  • Фарміраванне моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў пры навучанні беларускай мове з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў.
  • Літаратурнае развіццё вучняў сродкамі электронных адукацыйных рэсурсаў.
  • Магчымасці выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў ва ўзаемасувязі з наяўным вучэбна-метадычным забеспячэннем працэсу навучання беларускай мове і літаратуры (у тым ліку факультатыўных заняткаў).
  • Інтэрактыўная дошка пры навучанні беларускай мове.

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.
Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 19 лютага 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай форме на электронны адрас: aduby.seminar@gmail.com.
Прыём заявак на ўдзел у семінары ажыццяўляецца ў парадку іх паступлення і можа быць спынены пасля ўкамплектавання групы (30 чалавек).
Удзельнікі семінара, залічаныя ў групу, атрымаюць персанальнае запрашэнне па электроннай пошце.

Кошт удзелу ў семінары складае 205 000 рублёў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий